МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ГОРАДА МІНСКА
vk fb lj twi


Т. (017) 337 24 30
info@minskmuseum.by

  • Русский
  • 中文(简体)
  • Беларускі
  • English (UK)
  • Галоўная
  • Пра музей
  • Наведвальнiкам
  • Афiша
  • Калекцыi
  • Блог
  • Кантакты
  • Мінская гарадская ратуша
  • Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
  • Арт-гасцёўня “Высокае места”
  • Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва
  • Музей “Лошыцкая сядзіба”
  • Экспазіцыя “Карэтная”
  • Археалагічны музей
  • Экспазіцыя “Мінская конка”
  • Майстэрня-музей Івана Міско
  • Выставачная зала па Ракаўскай 17
  • Мемарыяльны музей Азгура
  • Экспазіцыя
  • Гісторыя
  • Кошт
  • Панарама
  • Як даехаць

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ "ВЫСОКАЕ МЕСТА"

Час працы: 11.00 – 19.00
Уваход для наведвальнікаў: 11.00 – 18.30

Працоўныя дні: серада - нядзеля Выхадныя дні: панядзелак, аўторак

220030 г. Мінск, ул. Герцэна, 2а
Е-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Тэл +375 17 354 26 57

art

Канцэпцыя Арт-гасцёўні «Высокае места» – у гістарычным цэнтры горада паказаць сучасную сталіцу праз сучаснае мастацтва.

У галерэі арганізуюцца як персанальныя выставы, так і калектыўныя, на якіх можна прасачыць развіццё сучаснага беларускага мастацтва адначасова ў жывапісе, скульптуры, графіцы, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Творчыя праекты выставачнай пляцоўкі дазваляюць гаварыць з публікай на мове сучаснага мастацтва, адлюстроўваць мастацкае жыццё сталіцы на сучасным этапе, прадстаўляць творчасць вядомых беларускіх майстроў і адкрываць новыя імёны.

Арт-гасцёўня «Высокае места» знаёміць наведвальнікаў з новымі напрамкамі ў сучасным мастацтве і выхоўвае мастацкі густ жыхароў сталіцы.

ЭКСПАЗІЦЫЯ

Памяшканні Арт-гасцёўні «Высокае места» маюць архітэктурную 3-х узроўневую планіроўку, на якой знаходзяцца 4 дэманстрацыйныя залы. Менавіта арыгінальная планіроўка, якую палюбілі не толькі маладыя мастакі, але і сталыя майстры, дазваляе ствараць незвычайныя творчыя праекты.

У галерэі праходзяць зменныя выставы, якія адлюстроўваюць тэндэнцыі развіцця сучаснага мастацтва, у тым ліку міжнародныя праекты, на аснове збораў мастакоў, фатографаў, калекцыянераў, розных арганізацый і ўстаноў. У рамках выстаў праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы (прэзентацыя альбома, кнігі; круглы стол, майстар-клас, творчыя сустрэчы і вечары).

ГІСТОРЫЯ

Арт-гасцёўня «Высокае места» была адкрыта ў верасні 2015 года. Размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Мінска на тэрыторыі Верхняга горада. Будынак, у якім знаходзіцца галерэя, з’яўляецца помнікам архітэктуры XIX стагоддзя.

Сваю назву Арт-гасцёўня «Высокае места» атрымала не выпадкова. З самых старажытных часоў беларуская зямля не была «terra incognita» для многіх еўрапейцаў. Яе межы перасякалі гандляры і дыпламаты, навукоўцы і служыцелі культу, рамеснікі і мастакі. Фарміраваўся гандлёва-рамесны пасад горада Мінска з гандлёвай плошчай на ВЫСОКІМ МЕСЦЫ. Гэта было актыўнае, бойкае, папулярнае месца. Як раз там цяпер і знаходзіцца галерэя.

КОШТ


Індывідуальнае наведванне.
 Дарослыястудэнты ВНУ і курсанты УАнавучэнцы школ, ССНУ, ПТК
Індывідуальнае наведванне. 7,00 5,00 3,00


Назва кошт
Суправаджэнне відэа/фота ў мастацкім інтэр'еры (група да 5 чалавек, працягласць - 60 мін.). 60.00


Індывідуальнае наведванне, апошняе сераду месяца.
Дарослыя студэнты ВНУ і курсанты УА навучэнцы школ, ССНУ, ПТК
Індывідуальнае наведванне. 3,50 2,50 1,50
Наведванне двух аб'ектаў: Мінская гарадская Ратуша і Арт-гасцёўня "Высокае месца".
Дарослыя студэнты ВНУ і курсанты УА навучэнцы школ, ССНУ, ПТК
Індывідуальнае наведванне. 11.00 8.00 5.00
Наведванне двух аб'ектаў: Мінская гарадская Ратуша і Арт-гасцёўня "Высокае месца", апошняя серада месяца.
Дарослыя студэнты ВНУ і курсанты УА навучэнцы школ, ССНУ, ПТК
Індывідуальнае наведванне. 5.50 4.00 2.50



ЭКСКУРСII

Экскурсіі праводзяцца па часовых тэматычных выставах.


ПАНАРАМА

Арт-гостиная Высокае мѣстаВыставочный центр в МинскеМузей в Минске

ЯК ДАЕХАЦЬ

 

Праезд: Станцыя метро «Няміга», Прыпынак «Пл. Свабоды»: А. 1, 69
Прыпынак «Ст. метро Няміга»: А. 24, 38, 57, 73, 163, Т. 12, 29, 37, 40, 46, 53

Пра наш музей вы таксама можаце даведацца на партале MapMinsk.

 

Музей гісторыі горада Мінска @copyright