МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ГОРАДА МІНСКА
vk fb lj twi


Т. (017) 337 24 30
info@minskmuseum.by

  • Русский
  • 中文(简体)
  • Беларускі
  • English (UK)
  • Галоўная
  • Пра музей
  • Наведвальнiкам
  • Афiша
  • Калекцыi
  • Блог
  • Кантакты
  • Мінская гарадская ратуша
  • Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
  • Арт-гасцёўня “Высокае места”
  • Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва
  • Музей “Лошыцкая сядзіба”
  • Экспазіцыя “Карэтная”
  • Археалагічны музей
  • Экспазіцыя “Мінская конка”
  • Майстэрня-музей Івана Міско
  • Выставачная зала па Ракаўскай 17
  • Мемарыяльны музей Азгура
  • Экспазіцыя
  • Гісторыя
  • Кошт
  • Экскурсіі
  • Панарама
  • Як даехаць

ЭКСПАЗІЦЫЯ "КАРЭТНАЯ"

Час працы: 11.00 - 19.00
Уваход для наведвальнікаў: 11.00 - 18.30

Працоўныя дні: серада - нядзеля Выхадныя дні: панядзелак, аўторак

220030 г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 8
Е-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Тэл +375 17 337 24 30

karetnaya

Экспазіцыя «Карэтная» разам з археалагічнае музеем «Верхні горад» і Музеем «Мінская конка» уваходзіць у музейны комплекс на тэрыторыі былога бернардынскага манастыра.

Акрамя магчымасці ўбачыць сапраўдныя музейныя прадметы, наведвальнікі апынуцца ў свеце гукаў мінскай вуліцы канца XIX стагоддзя, змогуць зазірнуць у «акно часу» і перанесціся ў стары горад.

Зручны электронны даведнік-інфакіёск дапаможа зарыентавацца ў гісторыі транспарту. Дзецям прапануецца пазнавальная гульня «Карэтны майстар».

ЭКСПАЗІЦЫЯ

Экспазіцыя «Карэтная» прысвечана гісторыі коннага транспарту жыхароў Мінска губернскага перыяду. Экспануюцца аўтэнтычныя асноўныя тыпы і віды сродкаў перамяшчэння мінчан, а таксама конская вупраж.

Прадстаўлены тры асноўныя віды коннага транспарту: карэтны (лёгкая каляска тыпу фаэтон, 4-месная каляска з адкідным верхам), калёснага (воз-дробяк, брычка) і палазны (сані, вазкі).

Асобная зона экспазіцыі адлюстроўвае гісторыю вытворчасці экіпажаў у Мінску і Мінскай губерні, прадстаўлены фрагмент карэтнай майстэрні - працоўнае месца майстра. З віртуальнага акна майстэрні адкрываецца від у мінулае - перад вачыма гледачоў ажыўленае скрыжаванне вуліц Захар'еўскай і Петрапаўлаўскай (сучасных пр. Незалежнасці і вул. Энгельса).

У экспазіцыі прадугледжана інтэрактыўная зона з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. У інфакіёску на схеме «Маршрутамі мінчан» кожны будынак выступае кнопкай, пры націсканні на якую з'яўляецца гістарычная даведка аб гэтым аб'екце, дадатковая інфармацыя аб развіцці экіпажнай справы, дакументы па гісторыі коннага транспарту ў Мінску. Асобнай кнопкай вынесена гульня «Збяры экіпаж». У пэўнай паслядоўнасці гулец павінен за абмежаваны час сабраць карэту, сані або іншы транспартны сродак.

  • Экспозиция "Каретная"
    В экспозиции
  • Экспозиция "Каретная"
    В экспозиции
  • Экспозиция "Каретная"
    В экспозиции
  • Экспозиция "Каретная"
    В экспозиции
  • Экспозиция "Каретная"
    В экспозиции
  • Экспозиция "Каретная"
    ул. Кирилла и Мефодия, 8

ГІСТОРЫЯ

У пачатку XIX стагоддзя на тэрыторыі паміж сучаснымі плошчай Свабоды, вуліцамі Кірылы і Мяфодзія, Зыбіцкай і Герцэна размяшчаўся мужчынскі манастыр бернардзінцаў.

Згодна з планамі манастыра за 1801 і 1806 гады, якія захоўваюцца ў рукапісным аддзеле Вільнюскага дзяржаўнага універсітэта імя В.Капсукаса, у склад манастыра акрамя каменных будынкаў касцёла і жылога корпуса ўваходзілі некалькі драўляных пабудоў, сярод якіх лядоўня, хлеў, свіран, стайня, бровар . Значная частка тэрыторыі манастыра выкарыстоўвалася пад агарод, таксама меўся калодзеж. Вядома, што ўздоўж вуліцы Зыбіцкай (былой Гандлёвай) стаяла драўляная агароджа.

У 1812 годзе, пасля ўступлення французскіх войскаў у Мінск на тэрыторыі манастыра быў арганізаваны шпіталь для параненых французскіх салдат і афіцэраў.

У 1817 г. на тэрыторыі манастыра пачаліся будаўнічыя працы. Быў пабудаваны мураваны дом (сёння да яго дабудаваны будынак экспазіцыі «Карэтная») для рамеснікаў і чэлядзі манастыра. У доме знаходзіліся бровар, невялікая саладоўня, лазня для манахаў.

У верасні 1864 года мужчынскі манастыр бернардзінцаў зачынены, усе будынкі перададзены гораду.

У 1890 годзе прынята рашэнне аб адкрыцці ў Мінску гарадскога аўкцыёну і ламбарда. Для іх размяшчэння выбралі будынак па вуліцы Манастырскай (цяпер будынак № 8 па вуліцы Кірылы і Мяфодзія), 1-ы паверх якога займалі пажарныя. Пад ламбард трэба было дабудаваць 2-і паверх.

Праект распрацаваў гарадскі архітэктар Кноп, сталярныя і плотніцкія працы выканалі майстры Меер Кадушын і Лэйзер Гата, жыхары Зыбіцкай вуліцы.

У пачатку ХХ стагоддзя кіраўніцтвам пажарнай каманды праведзены работы па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Прапанаваны праект будаўніцтва цэйхгауза - гаспадарчай пабудовы для захоўвання інструментаў. У 1906 годзе работы былі завершаны.

Цэйхгауз быў прыбудаваны да двухпавярховага будынка пажарнай каманды і гарадскога ламбарда на месцы былой драўлянай агароджы ўздоўж вуліцы Зыбіцкай.

У 2014 годзе ў адноўленым будынку адкрыта экспазіцыя «Карэтная».

КОШТ

mingorspravka

Індывідуальнае наведванне.
Дарослыя студэнты ВНУ і курсанты УА навучэнцы школ, ССНУ, ПТК
Індывідуальнае наведванне. 5,00 3,50 3,00
Індывідуальнае наведванне, апошняе сераду месяца.
Дарослыя, студэнты і курсанты ВНУ і пенсіянеры (на пастаянныя экспазіцыі і выставы, акрамя выставаў на дагаворнай аснове) Вучні школ, ССНУ, ПТК (на пастаянныя экспазіцыі і выставы, акрамя выставак на дагаворнай аснове)
Індывідуальнае наведванне. 2,50 1,50


Назва кошт
Наведванне з бясплатным экскурсійным суправаджэннем па пастаянных і часовых экспазіцыях (за выключэннем камерцыйных часовых экспазіцый) для навучэнцаў школ, ССНУ, ПТК (па папярэднім запісе ў апошнюю сераду месяца, у адпаведнасці з загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 22.09.2022) ). бясплатна


Назва кошт
Сямейны білет: (адна сям'я з дзецьмі школьнага ўзросту) 15,00


Наведванне дзвюх экспазіцый: "Карэтная", "Мінская конная чыгунка"
Дарослыя студэнты ВНУ і курсанты УА навучэнцы школ, ССНУ, ПТК Сямейны квэст "Ад конкі да карэтнай" з дзецьмі ад6 да 12 гадоў (група да 5 чал.)
Індывідуальнае наведванне. 8,00 5,50 4,50 23,00


Наведванне трох экспазіцый: "Карэтная", "Мінская конная чыгунка", "Мінск. Верхні горад. Археалагічны музей"
Дарослыя студэнты ВНУ і курсанты УА навучэнцы школ, ССНУ, ПТК
Індывідуальнае наведванне. 15,00 8,50 7,00

ЭКСКУРСІІ

Назва кошт
Квэст "Запрагай экіпаж!" для дарослых пры наведванні квэста сям'ёй. 9,00
Квэст "Запрагай экіпаж!" для навучэнцаў 2-х - 5-х класаў (група ад 10 да 15 чалавек, працягласць 50 хвілін). 7,00
Тэматычная экскурсія "З гісторыі коннага транспарту Мінска" для дарослых, студэнтаў і курсантаў ВНУ (група да 15 чалавек, працягласць 45 мін.). 22,00
Тэматычная экскурсія "З гісторыі коннага транспарту Мінска" для навучэнцаў школ, ССНУ, ПТК (група да 15 чалавек, працягласць 45 мін.). 20,00
Аўдыягід (на рускай, беларускай і англійскай мовах). 2,00

ПАНАРАМА

Экспозиция КаретнаяМузей в МинскеЭкскурсии в Минске

ЯК ДАЕХАЦЬ

 

Праезд: Станцыя метро «Няміга», Прыпынак «Пл. Свабоды»: А. 1, 69
Прыпынак «Ст. метро Няміга»: А. 24, 38, 57, 73, 163; Т. 12, 29, 37, 40, 46, 53

 

Пра наш музей вы таксама можаце даведацца на партале MapMinsk.

 

Музей гісторыі горада Мінска @copyright