АРТ-ГАСЦЁЎНЯ "ВЫСОКАЕ МЕСТА"
Час працы: 11.00 – 19.00
Уваход для наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Працоўныя дні: серада - нядзеля Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
220030 г. Мінск, ул. Герцэна, 2а
Е-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Тэл +375 17 354 26 57
Канцэпцыя Арт-гасцёўні «Высокае места» – у гістарычным цэнтры горада паказаць сучасную сталіцу праз сучаснае мастацтва.
У галерэі арганізуюцца як персанальныя выставы, так і калектыўныя, на якіх можна прасачыць развіццё сучаснага беларускага мастацтва адначасова ў жывапісе, скульптуры, графіцы, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.
Творчыя праекты выставачнай пляцоўкі дазваляюць гаварыць з публікай на мове сучаснага мастацтва, адлюстроўваць мастацкае жыццё сталіцы на сучасным этапе, прадстаўляць творчасць вядомых беларускіх майстроў і адкрываць новыя імёны.
Арт-гасцёўня «Высокае места» знаёміць наведвальнікаў з новымі напрамкамі ў сучасным мастацтве і выхоўвае мастацкі густ жыхароў сталіцы.
ЭКСПАЗІЦЫЯ
Памяшканні Арт-гасцёўні «Высокае места» маюць архітэктурную 3-х узроўневую планіроўку, на якой знаходзяцца 4 дэманстрацыйныя залы. Менавіта арыгінальная планіроўка, якую палюбілі не толькі маладыя мастакі, але і сталыя майстры, дазваляе ствараць незвычайныя творчыя праекты.
У галерэі праходзяць зменныя выставы, якія адлюстроўваюць тэндэнцыі развіцця сучаснага мастацтва, у тым ліку міжнародныя праекты, на аснове збораў мастакоў, фатографаў, калекцыянераў, розных арганізацый і ўстаноў. У рамках выстаў праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы (прэзентацыя альбома, кнігі; круглы стол, майстар-клас, творчыя сустрэчы і вечары).
ГІСТОРЫЯ
Арт-гасцёўня «Высокае места» была адкрыта ў верасні 2015 года. Размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Мінска на тэрыторыі Верхняга горада. Будынак, у якім знаходзіцца галерэя, з’яўляецца помнікам архітэктуры XIX стагоддзя.
Сваю назву Арт-гасцёўня «Высокае места» атрымала не выпадкова. З самых старажытных часоў беларуская зямля не была «terra incognita» для многіх еўрапейцаў. Яе межы перасякалі гандляры і дыпламаты, навукоўцы і служыцелі культу, рамеснікі і мастакі. Фарміраваўся гандлёва-рамесны пасад горада Мінска з гандлёвай плошчай на ВЫСОКІМ МЕСЦЫ. Гэта было актыўнае, бойкае, папулярнае месца. Як раз там цяпер і знаходзіцца галерэя.
КОШТ
Дарослыя | студэнты ВНУ і курсанты УА | навучэнцы школ, ССНУ, ПТК | |
---|---|---|---|
Індывідуальнае наведванне. | 7,00 | 5,00 | 3,00 |
Назва | кошт |
---|---|
Суправаджэнне відэа/фота ў мастацкім інтэр'еры (група да 5 чалавек, працягласць - 60 мін.). | 60.00 |
Дарослыя | студэнты ВНУ і курсанты УА | навучэнцы школ, ССНУ, ПТК | |
---|---|---|---|
Індывідуальнае наведванне. | 3,50 | 2,50 | 1,50 |
Дарослыя | студэнты ВНУ і курсанты УА | навучэнцы школ, ССНУ, ПТК | |
---|---|---|---|
Індывідуальнае наведванне. | 11.00 | 8.00 | 5.00 |
Дарослыя | студэнты ВНУ і курсанты УА | навучэнцы школ, ССНУ, ПТК | |
---|---|---|---|
Індывідуальнае наведванне. | 5.50 | 4.00 | 2.50 |
ЭКСКУРСII
Экскурсіі праводзяцца па часовых тэматычных выставах.
ПАНАРАМА
ЯК ДАЕХАЦЬ
Праезд: Станцыя метро «Няміга», Прыпынак «Пл. Свабоды»: А. 1, 69
Прыпынак «Ст. метро Няміга»: А. 24, 38, 57, 73, 163, Т. 12, 29, 37, 40, 46, 53
Пра наш музей вы таксама можаце даведацца на партале MapMinsk.