ПРА МУЗЕЙ
СЛОВА ДЫРЭКТАРА
Паважаныя госці!
Я рада вітаць Вас на сайце Музея гісторыі горада Мінска.
Тут Вы можаце атрымаць цікавую для Вас інфармацыю аб дзейнасці музея і даведацца пра перспектывы яго развіцця.
Гісторыя музея пачалася ў 2010 годзе, калі была адкрыта першая экспазіцыя твораў Героя Беларусі, народнага мастака Беларусі, ганаровага грамадзяніна горада Мінска Міхаіла Андрэевіча Савіцкага «Мастак. Грамадзянін. Герой ». Экспазіцыя размяшчалася ў гістарычным цэнтры на тэрыторыі Верхняга горада ў будынку - помніку архітэктуры XIX стагоддзя па вул. Рэвалюцыйнай, 10.
Сёння Музей гісторыі горада Мінска ўяўляе сабой буйное аб'яднанне, у структуру якога ўваходзяць восем музейных аб'ектаў. За стварэнне экспазіцыі Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага калектыў музея адзначаны высокай узнагародай - спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2012 г.).
На другім Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі - 2014» музей атрымаў Дыплом лаўрэата другой ступені ў намінацыі «Лепшае навуковае праектаванне экспазіцыі» (экспазіцыя «Карэтная»).
У 2015 годзе адбылося адкрыццё Музея «Лошыцкая сядзіба» ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе.
Актыўна вядзецца работа па камплектаванню фондаў музея. Аснову фондаў складаюць калекцыі археалагічных раскопак Мінска XI - XIX стст.: кераміка, вырабы са скуры, косці, дрэва, металу, ювелірныя ўпрыгажэнні, нумізматыка. Значную частку сходу складаюць мемарыяльныя калекцыі выбітных грамадзян горада, калекцыі жывапісу, графікі, фатаграфіі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Выставачная і культурна-асветніцкая дзейнасць музея мае шырокі грамадскі рэзананс. Штогод у музеі арганізуецца больш за 50 выстаў, у тым ліку і буйныя міжнародныя праекты на аснове збораў фатографаў, мастакоў, калекцыянераў, музейных фондаў. Мерапрыемствы з канцэртнай праграмай, сустрэчы з вядомымі людзьмі, творчыя вечары, інтэрактыўныя музейныя праграмы карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў наведвальнікаў - мінчан і гасцей сталіцы.
Галоўная місія музея заключаецца ў захаванні і інтэрпрэтацыі шматвяковай і багатай гісторыі старажытнага горада Мінска. Стратэгія развіцця музея арыентавана на сучасныя метады і падыходы па ўсіх напрамках музейнай дзейнасці. Сёння, у XXI стагоддзі, Музей гісторыі горада Мінска з'яўляецца не толькі ўнікальным сховішчам матэрыяльнай спадчыны сталіцы Беларусі, але і буйным культурна-асветніцкім цэнтрам. Музей акумулюе досвед мінулых пакаленняў, захоўваючы лепшыя традыцыі ў сучаснасці, для перадачы гістарычнай памяці ў будучыню.
Галіна Ладзісава, дырэктар Музея гісторыі горада Мінска.
ГІСТОРЫЯ МУЗЕЯ
У 2010 годзе рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 08.04.2010 № 815 створаны Музей гісторыі горада Мінска. У аснову фондаў музея пакладзена калекцыя археалагічных раскопак Мінска XI - XIX стст. (кераміка, вырабы са скуры, косці, дрэва, металу, ювелірныя ўпрыгажэнні, прадметы нумізматыкі і г.д.).
8 мая 2010 года адбылося ўрачыстае адкрыццё першай музейнай экспазіцыі «МАСТАК. ГРАМАДЗЯНІН. ГЕРОЙ», прысвечанай святкаванню 65-годдзя Вялікай Перамогі. Экспанаваліся творы Героя Беларусі, народнага мастака СССР, народнага мастака Беларусі, ганаровага грамадзяніна горада Мінска Міхаіла Андрэевіча Савіцкага. Экспазіцыя размяшчалася ў гістарычным цэнтры Мінска ў Верхнім горадзе ў будынку - помніку архітэктуры XIX стагоддзя па вул. Рэвалюцыйнай, 10.
У 2011 годзе ў структуру музея ўключаны Флігель Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу. Новы філіял Музея гісторыі горада Мінска пачаў працу з адкрыцця ў верасні 2011 года доўгатэрміновага праекта - «Кола часу», дзе прадстаўлены прадметы гарадской і сельскай культуры канца XIX - сярэдзіны ХХ стагоддзяў.
8 мая 2012 года ў адрасе пл. Свабоды, 15 адкрылася першая чарга Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў гістарычным будынку - былой гарадской сядзібе XVIII ст. 7 верасня таго ж года з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі адбылося ўрачыстае адкрыццё Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.
У маі 2012 года музею перададзеныя памяшканні Мінскай гарадской ратушы. У верасні таго ж года ў ратушы адкрыта першая экспазіцыя «Беларуская кніга - гісторыя і сучаснасць», прысвечаная Году кнігі. У 2013 годзе адбылося адкрыццё стацыянарнай экспазіцыі «Мінск у гістарычным прасторы. Картаграфічны кабінет». У наш час працы па музеефікацыі прасторы ратушы працягваюцца.
У структуру музея таксама ўключаны Майстэрня-музей народнага мастака Беларусі скульптара Івана Міско, Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д.Щемелева.
У красавіку 2015 года для наведвальнікаў дзверы адчыніў музей «Лошыцкая сядзіба», экспазіцыя якога знаёміць з гісторыяй сядзібнага дома Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу.
У 2014 годзе ў будынку па вул. Кірылы і Мяфодзія, 8 адкрылася экспазіцыя «Карэтная», у 2017 г. адкрылася экспазіцыя «Мінская конка», у 2019 – «Мінск. Верхні горад. Археалагічны музей».
Супрацоўнікамі музея вядзецца праца па стварэнні пастаяннай экспазіцыі «Вобразы савецкага Мінска».
Фонды музея ўключаюць больш за 15 тысяч адзінак захоўвання (2021).
СТРУКТУРА МУЗЕЯ
У структуру Музея гісторыі горада Мінска ўваходзяць дзесяць музеяў:
- Мінская гарадская ратуша
- Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
- Арт-гасцёўня “Высокае места”
- Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва
- Музей “Лошыцкая сядзіба”
- Экспазіцыя “Карэтная”
- Археалагічны музей
- Экспазіцыя “Мінская конка”
- Майстэрня-музей Івана Міско
- Выставачная зала на Ракаўскай, 17
ПРАФКОМ
Профсоюзный комитет первичной профсоюзной организации ГУ «Музей истории города Минска»
Председатель ППО Маркович Лидия Геннадьевна
заведующий филиалом «Музей «Лошицкая усадьба» 017 396 18 86
График личного приема граждан председателем ППО:
последняя среда каждого месяца с 13.00 до 18.00
пр-д Чижевских, 10, каб. 10, тел.: 017 396 18 86
Заместитель председателя Лойко Светлана Сергеевна
заведующий хозяйством, филиал «Галерея искусств Леонида Щемелёва» 017 342 24 26
Казначей Гавриленко Надежда Андреевна
старший научный сотрудник филиала «Музей «Лошицкая усадьба» 017 396 18 86
Секретарь Сидорович Василий Сергеевич
ведущий научный сотрудник филиала «Музей «Лошицкая усадьба» 017 396 18 86
«Экскурсия по Минску (24 октября 2023)»
24 октября 2023 года первичная профсоюзная организация Музея истории города Минск и Национальное агентство по туризму организовали автобусно-пешеходную экскурсии «Минск – столица Республики Беларусь».
Перед экскурсией директор Национального агентства по туризму Дмитрий Викторович Морозов познакомил с особенностями прохождения профессиональной аттестации, подтверждающей квалификацию экскурсоводов и гидов-переводчиков.
С экскурсоводом Яцкевич Татьяной Дмитриевной сотрудники музея осмотрели основные объекты показа на территории Верхнего города и Троицкого предместья, проспекта Победителей, проспекта и площади Независимости.
«Чествование лучших работников культуры Минска (5 октября 2023)»
В Белорусском государственном молодежном театре 5 октября состоялось чествование лучших работников культуры Минска. Им были вручены почетные награды от Министерства культуры, Мингорисполкома, управления культуры Мингорисполкома, Центрального комитета и Минской городской организации Белорусского профессионального союза работников культуры, информации, спорта и туризма.
Благодарностью Центрального комитета Белорусского профессионального союза работников культуры, информации, спорта и туризма награждена Маркович Лидия Геннадьевна, заведующий филиалом «Музей «Лошицкая усадьба» государственного учреждения «Музей истории города Минска», председателя первичной профсоюзной организации.
«Экскурсия в Березинский заповедник (8 октября 2023)»
В День работников культуры молодые представители учреждений культуры города Минска посетили туристический маршрут «Минск – Березинский биосферный заповедник – Минск».
Культурная молодежь столицы побывала в одном из лучших музеев природы Беларуси, посетили экспозицию музея природы, ощутили незабываемый колорит заповедной природы по маршруту «По лесной заповедной тропе». Завершилась программа посещением лесного зоопарка.
ВЫДАЧА ПIСЬМОВЫХ ПАВЕДАМЛЕННЯЎ НА ВЫВАЗ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ З ТЭРЫТОРЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Выдачу уведомлений осуществляют:
Богомолова Ольга Вячеславовна
Заведующий отделом научно-фондовой работы 017 356 90 98, 017 363 83 08
График выдачи уведомлений:
Понедельник - пятница 9:00 - 13:00, 14:00 - 18:00. Улица Кирилла и Мефодия, 6.
Постановление Совета Министров от 3.01.2023 № 3
Методические рекомендации по выдаче письменных уведомлений
Заявление о выдаче заключения (разрешительного документа) на вывоз культурных ценностей
Образец заполнения заявления физического лица на основании доверенности
Образец заполнения заявления физического лица ИЗО ДПИ
Образец заполнения заявления физического лица струнно-смычковый муз инструмент
Образец заявление юридического лица
Образец оформления списка музыкальных инструментов
ГУМАНІТАРНЫЯ ПРАЭКТЫ
Музей для всех - проект по повышению инклюзивности.pdf (скачать файл)
Museum for Everyone - an inclusivity enhancement project.pdf (download file)