ЭКСПАЗІЦЫЯ "КАРЭТНАЯ"
Час працы: 11.00 - 19.00
Уваход для наведвальнікаў: 11.00 - 18.30
Працоўныя дні: серада - нядзеля Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
220030 г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 8
Е-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Тэл +375 17 337 24 30
Экспазіцыя «Карэтная» разам з археалагічнае музеем «Верхні горад» і Музеем «Мінская конка» уваходзіць у музейны комплекс на тэрыторыі былога бернардынскага манастыра.
Акрамя магчымасці ўбачыць сапраўдныя музейныя прадметы, наведвальнікі апынуцца ў свеце гукаў мінскай вуліцы канца XIX стагоддзя, змогуць зазірнуць у «акно часу» і перанесціся ў стары горад.
Зручны электронны даведнік-інфакіёск дапаможа зарыентавацца ў гісторыі транспарту. Дзецям прапануецца пазнавальная гульня «Карэтны майстар».
ЭКСПАЗІЦЫЯ
Экспазіцыя «Карэтная» прысвечана гісторыі коннага транспарту жыхароў Мінска губернскага перыяду. Экспануюцца аўтэнтычныя асноўныя тыпы і віды сродкаў перамяшчэння мінчан, а таксама конская вупраж.
Прадстаўлены тры асноўныя віды коннага транспарту: карэтны (лёгкая каляска тыпу фаэтон, 4-месная каляска з адкідным верхам), калёснага (воз-дробяк, брычка) і палазны (сані, вазкі).
Асобная зона экспазіцыі адлюстроўвае гісторыю вытворчасці экіпажаў у Мінску і Мінскай губерні, прадстаўлены фрагмент карэтнай майстэрні - працоўнае месца майстра. З віртуальнага акна майстэрні адкрываецца від у мінулае - перад вачыма гледачоў ажыўленае скрыжаванне вуліц Захар'еўскай і Петрапаўлаўскай (сучасных пр. Незалежнасці і вул. Энгельса).
У экспазіцыі прадугледжана інтэрактыўная зона з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. У інфакіёску на схеме «Маршрутамі мінчан» кожны будынак выступае кнопкай, пры націсканні на якую з'яўляецца гістарычная даведка аб гэтым аб'екце, дадатковая інфармацыя аб развіцці экіпажнай справы, дакументы па гісторыі коннага транспарту ў Мінску. Асобнай кнопкай вынесена гульня «Збяры экіпаж». У пэўнай паслядоўнасці гулец павінен за абмежаваны час сабраць карэту, сані або іншы транспартны сродак.
ГІСТОРЫЯ
У пачатку XIX стагоддзя на тэрыторыі паміж сучаснымі плошчай Свабоды, вуліцамі Кірылы і Мяфодзія, Зыбіцкай і Герцэна размяшчаўся мужчынскі манастыр бернардзінцаў.
Згодна з планамі манастыра за 1801 і 1806 гады, якія захоўваюцца ў рукапісным аддзеле Вільнюскага дзяржаўнага універсітэта імя В.Капсукаса, у склад манастыра акрамя каменных будынкаў касцёла і жылога корпуса ўваходзілі некалькі драўляных пабудоў, сярод якіх лядоўня, хлеў, свіран, стайня, бровар . Значная частка тэрыторыі манастыра выкарыстоўвалася пад агарод, таксама меўся калодзеж. Вядома, што ўздоўж вуліцы Зыбіцкай (былой Гандлёвай) стаяла драўляная агароджа.
У 1812 годзе, пасля ўступлення французскіх войскаў у Мінск на тэрыторыі манастыра быў арганізаваны шпіталь для параненых французскіх салдат і афіцэраў.
У 1817 г. на тэрыторыі манастыра пачаліся будаўнічыя працы. Быў пабудаваны мураваны дом (сёння да яго дабудаваны будынак экспазіцыі «Карэтная») для рамеснікаў і чэлядзі манастыра. У доме знаходзіліся бровар, невялікая саладоўня, лазня для манахаў.
У верасні 1864 года мужчынскі манастыр бернардзінцаў зачынены, усе будынкі перададзены гораду.
У 1890 годзе прынята рашэнне аб адкрыцці ў Мінску гарадскога аўкцыёну і ламбарда. Для іх размяшчэння выбралі будынак па вуліцы Манастырскай (цяпер будынак № 8 па вуліцы Кірылы і Мяфодзія), 1-ы паверх якога займалі пажарныя. Пад ламбард трэба было дабудаваць 2-і паверх.
Праект распрацаваў гарадскі архітэктар Кноп, сталярныя і плотніцкія працы выканалі майстры Меер Кадушын і Лэйзер Гата, жыхары Зыбіцкай вуліцы.
У пачатку ХХ стагоддзя кіраўніцтвам пажарнай каманды праведзены работы па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Прапанаваны праект будаўніцтва цэйхгауза - гаспадарчай пабудовы для захоўвання інструментаў. У 1906 годзе работы былі завершаны.
Цэйхгауз быў прыбудаваны да двухпавярховага будынка пажарнай каманды і гарадскога ламбарда на месцы былой драўлянай агароджы ўздоўж вуліцы Зыбіцкай.
У 2014 годзе ў адноўленым будынку адкрыта экспазіцыя «Карэтная».
КОШТ
Дарослыя | студэнты ВНУ і курсанты УА | навучэнцы школ, ССНУ, ПТК | |
---|---|---|---|
Індывідуальнае наведванне. | 5,00 | 3,50 | 3,00 |
Дарослыя, студэнты і курсанты ВНУ і пенсіянеры (на пастаянныя экспазіцыі і выставы, акрамя выставаў на дагаворнай аснове) | Вучні школ, ССНУ, ПТК (на пастаянныя экспазіцыі і выставы, акрамя выставак на дагаворнай аснове) | |
---|---|---|
Індывідуальнае наведванне. | 2,50 | 1,50 |
Назва | кошт |
---|---|
Наведванне з бясплатным экскурсійным суправаджэннем па пастаянных і часовых экспазіцыях (за выключэннем камерцыйных часовых экспазіцый) для навучэнцаў школ, ССНУ, ПТК (па папярэднім запісе ў апошнюю сераду месяца, у адпаведнасці з загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 22.09.2022) ). | бясплатна |
Назва | кошт |
---|---|
Сямейны білет: (адна сям'я з дзецьмі школьнага ўзросту) | 15,00 |
Дарослыя | студэнты ВНУ і курсанты УА | навучэнцы школ, ССНУ, ПТК | |
---|---|---|---|
Індывідуальнае наведванне. | 8,00 | 5,50 | 4,50 |
Дарослыя | студэнты ВНУ і курсанты УА | навучэнцы школ, ССНУ, ПТК | |
---|---|---|---|
Індывідуальнае наведванне. | 15,00 | 8,50 | 7,00 |
ЭКСКУРСІІ
Назва | кошт |
---|---|
Тэматычная экскурсія "З гісторыі коннага транспарту Мінска" для дарослых, студэнтаў і курсантаў ВНУ (група да 15 чалавек, працягласць 45 мін.). | 18,00 |
Тэматычная экскурсія "З гісторыі коннага транспарту Мінска" для навучэнцаў школ, ССНУ, ПТК (група да 15 чалавек, працягласць 45 мін.). | 15,00 |
КВЕСТ
Назва | кошт |
---|---|
Запрагай экіпаж (група да 15 чалавек, для школьнікаў 3-5 класаў, кошт на аднаго чалавека). | 5,00 |
Сямейны квэст, прагулка ад конкі да карэтнай (група да 5 чалавек з дзецьмі 6-12 гадоў, кошт на групу, наведванне двух музеяў: конка, карэтная) | 21,00 |
ПАНАРАМА
ЯК ДАЕХАЦЬ
Праезд: Станцыя метро «Няміга», Прыпынак «Пл. Свабоды»: А. 1, 69
Прыпынак «Ст. метро Няміга»: А. 24, 38, 57, 73, 163; Т. 12, 29, 37, 40, 46, 53
Пра наш музей вы таксама можаце даведацца на партале MapMinsk.