МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ
МІХАІЛА САВІЦКАГА
Час працы: 11.00 – 19.00
Уваход для наведвальнікаў: 12.00 – 19.30
Працоўныя дні: серада – нядзеля Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
220030 г. Мінск, пл. Свабоды, 15
Е-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Тэл/факс +375 17 342 24 38
Тэл +375 17 270 43 66
Мастацкая галерэя Героя Беларусі, народнага мастака Беларусі і СССР, ганаровага грамадзяніна горада Мінска Міхаіла Андрэевіча Савіцкага адкрылася 7 верасня 2012 г., уваходзіць у структуру Музея гісторыі горада Мінска.
Галерэя размяшчаецца ў будынку на тэрыторыі Верхняга горада па адрасе пл. Свабоды, 15 - былой гарадской сядзібе XVIII стагоддзя з прыбудовай. Месца размяшчэння галерэі было абрана самім мастаком яшчэ пры жыцці. Будынак былой гарадской сядзібы рэканструявалася як музейны аб'ект падвойнага прызначэння, які сумяшчае ўласна мастацкую галерэю і экспазіцыю, звязаную з гісторыяй дадзенага помніка архітэктуры.
У адкрыцці гэтага ўнікальнага культурнага цэнтра беларускай сталіцы прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
ЭКСПАЗІЦЫЯ
Экспазіцыя прысвечана творчасці Героя Беларусі, народнага мастака Беларусі, ганаровага грамадзяніна горада Мінска Міхаіла Андрэевіча Савіцкага (1922 - 2010 гг.).
У дзесяці залах прадстаўлена больш за 1000 экспанатаў: жывапісныя творы, фатаграфіі, дакументы, узнагароды, асабістыя рэчы мастака. Экспазіцыя адлюстроўвае асноўныя этапы творчасці М. Савіцкага з канца 1950-х гг. да 2010 года. Прадстаўлены вядомыя цыклы работ мастака: «Чорная быль», «Запаведзі блажэнства». Асобную экспазіцыйную зону займаюць рэканструкцыі інтэр'ераў майстэрні мастака і яго працоўнага кабінета.
Будынак галерэі з'яўляецца помнікам архітэктуры канца XVIII стагоддзя, вядома як гарадская сядзіба. Чатыры залы адведзены пад рэканструкцыю гістарычных інтэр'ераў жылых памяшканняў сядзібнага дома - вялікай і малой гасцёўні, кабінета, бібліятэкі. Акрамя таго, у асобных памяшканнях адноўлены фрагменты жывапіснага дэкору, зроблена рэканструкцыя кафлянай печы.
Акрамя пастаяннай экспазіцыі працуюць вялікі і малы выставачныя залы часовых тэматычных выстаў.
ГІСТОРЫЯ ДОМА
У розныя часы ўладальнікамі сядзібы былі вядомыя мінчане. У канцы ХVIII стагоддзя дом належаў графу Міхаілу Пшаздзецкаму, у пачатку ХIХ стагоддзя - двараніну Андрэю Станкевічу, затым мясцоваму ўрадніку, вядомаму ў свой час культурнаму дзеячу Юрыю Кабылінскаму. Сядзіба Кабылінскага была месцам сустрэч творчай інтэлігенцыі горада, а сам гаспадар займаўся літаратурнай дзейнасцю і калекцыянаваннем. У сярэдзіне XIX стагоддзя дом набыў гарадскі галава Леапольд Дельпаце.
У пасляваенны час і да 2004 года тут знаходзіўся прызыўной пункт Мінскага абласнога ваенкамата.
САВІЦКІ М.А.
Міхаіл Андрэевіч Савіцкі (18.02.1922. - 08.11.2010) - Герой Беларусі, народны мастак Беларусі і СССР, ганаровы грамадзянін горада Мінска, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973), двух Дзяржаўных прэмій Беларускай ССР (1970, 1980), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996).
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», ордэнам Айчыннай вайны II ступені, а таксама прэміяй і ордэнам Андрэя Першазванага, медалямі. У 1959 годзе, як былы ваеннапалонны, ён быў узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй». Першы кавалер ордэна Францыска Скарыны (1997).
М.А. Савіцкі абіраўся народным дэпутатам СССР, дэпутатам трох скліканняў Вярхоўнага Савета БССР.
Нарадзіуся ў вёсцы Звянячы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і чыгуначніка. Быў малодшым з чатырох дзяцей. Па заканчэнні сярэдняй школы ў 1940 годзе Міхаіл Савіцкі быў прызваны ў Чырвоную Армію. Вайну сустрэў у Чачні, дзе служыў на палігоне. У лістападзе 1941 года ў складзе дэсанту 345-й стралковай дывізіі трапіў у Севастопаль, дзе на працягу ўсіх 250 дзён прымаў удзел у абароне горада.
У 1942 г. у раёне Херсанеса трапіў у палон. У Германіі М.А. Савіцкі працаваў у працоўным лагеры ў Дзюсельдорфе, дзе з таварышамі арганізаваў дыверсійную групу. Пасля правалу групы спрабаваў бегчы ў Францыю, але быў злоўлены і асуджаны на смерць. Аднак пакаранне замянілі на канцэнтрацыйны лагер Бухенвальд. Пазней ён трапіў на каменяломні канцэнтрацыйнага лагера Міттельбаў-Дора, дзе будаваліся ходні для заводаў ФАУ, а затым у канцэнтрацыйны лагер Дахау. 29 красавіка 1945 года - быў вызвалены з лагера.
Мастацкую адукацыю атрымаў пасля дэмабілізацыі з войска. У 1951 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1957 - Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава. Жыў і працаваў у Мінску. Быў кіраўніком дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры».
Грамадзянская пазіцыя мастака праявілася ўжо ў працах канца 1950-х - пачатку 1960-х гадоў, увасабляць веліч чалавека і яго паўсядзённых спраў на мірнай зямлі. Ранняя творчасць Савіцкага нясе на сабе адбітак характэрнай для 1950-х гадоў побытавай жанравасці, аднак у ёй больш рысаў той манументальнасці, якая была папярэдніцай «суровага стылю».
Эвалюцыя мастацтва Савіцкага была досыць хуткай і пэўнай. Створанай у 1963 годзе карцінай «Партызаны» мастак адразу заявіў пра сябе як пра аднаго з найбуйнейшых майстроў «суровага стылю». Карціна апынулася як бы на грэбні тых пошукаў, якія намеціліся ў беларускім мастацтве ў пачатку 1960-х гадоў.
У 1967 годзе на Усесаюзнай выставе мастак прадставіў работу «Партызанская мадонна». Карціна зрабіла фурор, была прызнана крытыкамі шэдэўрам і набыта Траццякоўскай галерэяй.
Гэта карціна, а таксама наступная за ёй «Партызанская мадонна Мінская» (1978), прынесла мастаку ўсенародную вядомасць. Рэпрадукцыі з «Партызанскай мадонны» друкаваліся тысячамі асобнікаў у энцыклапедыях, падручніках, часопісах, альбомах - карціна стала сапраўдным народным здабыткам. «Партызанская мадонна» была адзначана сярэбраным медалём АМ СССР.
У 1972 годзе майстрам створаны тэмперны роспіс для Музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.
Жудасную праўду пра мінулае ў імя будучыні нясуць 16 палотнаў Міхаіла Савіцкага пад назвай «Лічбы на сэрцы» (1974-1980), прысвечаныя жахам канцлагераў. Цыкл карцін «Лічбы на сэрцы» - з'ява, якая не мае аналагаў у мастацтве па складанасці і маштабнасці вырашэння мастацкіх задач.
Шырока вядомыя жывапісныя творы «Віцебскія вароты» (1967), «Поле» (1974), «Плач па загінуўшых героях» (1974), а таксама трыпціх «Агрэсія» (1984), прасякнутыя антыфашысцкім пафасам і публіцыстычнасцю.
У 1986 годзе мастак прыступае да стварэння цыкла «Чорная быль», прысвечанага аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У карцінах «Эвакуацыя», «Відушчы», «Крыж надзеі», «Пакінутыя», «Доля» мастак адлюстраваў падзеі постчарнобыльскага жыцця людзей. Цяжкі шлях пераадолення катастрофы захаваны ў працах «Рэквіем», «Чарнобыльская мадонна», «Алегорыя Чарнобыля». Серыя Міхаіла Савіцкага «Чорная быль» (1987-1992) была адзначана залатым медалём Акадэміі мастацтваў.
Эвалюцыя творчасці Міхаіла Савіцкага заканамерна прывяла да з'яўлення біблейскай серыі работ. Гэта шэраг гістарычных карцін, прысвечаных зямному жыццю Хрыста, у якіх мастак увасобіў сваё асабістае бачанне складаных сучасных праблем, звязаных з вечнымі агульначалавечымі каштоўнасцямі духоўнага быцця.
У розныя годы з-пад пэндзля майстра нарадзіліся такія палотны, як «Нясенне крыжа», «Марыя і Лізавета», «Аплакванне», «Цуд пра хлябы», «Святая Багародзіца», «Хрыстос і яго крыж». Гэтыя працы не проста ілюструюць біблейскія сюжэты - яны раскрываюць вечныя тэмы і праблемы сучаснага грамадства.
Міхаіл Савіцкі вядомы як выдатны партрэтыст. Сярод партрэтных работ: «Жаночы партрэт» (1966), «Янка Купала» (1979), «Пушкін і Ганчарова» (1986), «Дастаеўскі» (1988). У 2000-2002 гг. мастаком створана серыя партрэтаў прэзідэнтаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У апошнія гады жыцця М.А. Савіцкі цяжка хварэў, перанёс інсульт. Памёр на 89-м годзе жыцці 8 лістапада 2010 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Жыццё і творчасць М.А. Савіцкага - адна з самых характэрных з'яў у мастацтве і гісторыі нашага часу.
КОШТ
"Міхаіл Савіцкі. Мастак. Грамадзянін. Герой ."
"Мінск. Губернскі. Дваранскі побыт."
Дарослыя | студэнты ВНУ і курсанты УА | навучэнцы школ, ССНУ, ПТК | |
---|---|---|---|
Індывідуальнае наведванне. | 7,00 | 5,00 | 3,00 |
Дарослыя | студэнты ВНУ і курсанты УА | навучэнцы школ, ССНУ, ПТК | |
---|---|---|---|
Індывідуальнае наведванне. | 3,50 | 2,50 | 1,50 |
Адзіны білет
"Міхаіл Савіцкі. Мастак. Грамадзянін. Герой ."
"Мінск. Губернскі. Дваранскі побыт.".
Дарослыя | студэнты ВНУ і курсанты УА | навучэнцы школ, ССНУ, ПТК | |
---|---|---|---|
Індывідуальнае наведванне. | 15,00 | 8,00 | 4,00 |
Дарослыя | студэнты ВНУ і курсанты УА | навучэнцы школ, ССНУ, ПТК | |
---|---|---|---|
Індывідуальнае наведванне. | 7,50 | 4,00 | 2,00 |
"Міхаіл Савіцкі. Мастак. Грамадзянін. Герой ."
"Мінск. Губернскі.Дваранскі побыт.
Назва | кошт |
---|---|
Сямейны білет: (адна сям'я з дзецьмі школьнага ўзросту) | 15,00 |
"Міхаіл Савіцкі. Мастак. Грамадзянін. Герой ."
"Мінск. Губернскі. Дваранскі побыт." і часовыя экспазіцыі і выставы.
Назва | кошт |
---|---|
Сямейны білет: (адна сям'я з дзецьмі школьнага ўзросту) | 28,00 |
ЭКСКУРСІІ
Назва | кошт |
---|---|
Суправаджэнне відэа/фота ў мастацкім інтэр'еры (група да 5 чалавек, працягласць 60 мін). | 80,00 |
Тэматычная экскурсія «Міхаіл Савіцкі – мастак, грамадзянін, герой» для дарослых, студэнтаў і курсантаў ВНУ (група да 25 чалавек, працягласць 45 мін). | 25,00 |
Тэматычная экскурсія «Міхаіл Савіцкі – мастак, грамадзянін, герой» для навучэнцаў школ, ССНУ, ПТК (група да 25 чалавек, працягласць 45 мін). | 15,00 |
Аглядная экскурсія «Сядзібны дом на Саборнай плошчы Мінска: XIX–XXI стст.» для дарослых, студэнтаў і курсантаў ВНУ (група да 25 чалавек, працягласць 45 мін). | 30,00 |
Аглядная экскурсія «Сядзібны дом на Саборнай плошчы Мінска: XIX–XXI стст.» для навучэнцаў школ, ССНУ, ПТК (група да 25 чалавек, працягласць 45 мін). | 20,00 |
Тэматычная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі «Лініі і фарбы Міхаіла Савіцкага» для навучэнцаў школ 3-5 класаў (уваходны білет уключае экскурсійнае абслугоўванне; група ад 10 да 20 чалавек). | 5,00 |
Тэматычная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі «Ракоша за зачыненымі дзвярыма» для навучэнцаў школ 9-11 класаў (група да 15 чалавек, працягласць 60 мін). | 15,00 |
Тэматычная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі «Ракоша за зачыненымі дзвярыма» для дарослых, студэнтаў, курсантаў ВНУ, навучэнцаў ССНУ і ПТК (група да 15 чалавек, працягласць 60 мін). | 30,00 |
Заўвага: правы бясплатнага наведвання экспазіцый з фондавых калекцый музея прадастаўляюцца:
- інвалідам, а таксама аднаму суправаджаючаму;
- ветэранам Вялікай Айчыннай вайны;
- вайскоўцам тэрміновай ваеннай службы;
- грамадзянам, якія праходзяць альтэрнатыўную службу;
- дзецям да сямі гадоў; дзецям-сіротам; дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў;
- асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю;
- музейным работнікам (пры наяўнасці пасведчання, у тым ліку пасведчанні ІКАМ).
ПАНАРАМА
ЯК ДАЕХАЦЬ
Праезд: Станцыя метро «Няміга», Прыпынак «Пл. Свабоды»: А. 1, 69
Прыпынак «Ст. метро Няміга »: А. 24, 38, 57, 73, 163; Т. 12, 29, 37, 40, 46, 53
Пра наш музей вы таксама можаце даведацца на партале MapMinsk.