• Мінская гарадская Ратуша
    Мінская гарадская Ратуша
  • Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
    Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
  • Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва
    Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва
  • Музей «Лошыцкая Сядзіба»
    Музей «Лошыцкая Сядзіба»
  • Прысядзібны флігель
    Прысядзібны флігель
  • Экспазіцыя «Карэтная»
    Экспазіцыя «Карэтная»
  • Археалагічны музей
    Археалагічны музей
  • Музей Мінскай конкі
    Музей Мінскай конкі
  • Выставачная зала на Ракаўскай, 17
    Выставачная зала на Ракаўскай, 17

photo

ВІТАЕМ НА САЙЦЕ МУЗЕЯ ГОРАДА МІНСКА

Музей гісторыі горада Мінска адкрыўся 8 мая 2010 года. Аснову фондаў музея складаюць калекцыі археалагічных раскопак Мінска XI - XIX стст., прадметаў гарадскога побыту, фотаапаратаў канца XIX - ХХ стст., жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мемарыяльныя зборы знакамітых мінчан і іншыя.

У музеі праходзяць часовыя тэматычныя выставы, у тым ліку міжнародныя, на аснове збораў калекцыянераў, мастакоў, фатографаў, розных арганізацый і ўстаноў, а таксама разнастайныя творчыя праекты: канцэрты, семінары, канферэнцыі, творчыя акцыі, пленэры.

У структуру музея ўваходзяць 9 аб'ектаў: Мiнская гарадская ратуша, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва, Майстэрня-музей народнага мастака Беларусі Івана Міско, Музей «Лошыцкая сядзіба» і прысядзібны флігель ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе, экспазіцыя «Карэтная», экспазіцыя «Мінск. Верхні горад. Археалагічны музей», экспазіцыя «Мінская конка», Арт-гасцёўня «Высокае места».

photo

МУЗЕЙНЫЯ НАТАТКІ

7 верасня 2012 года адбылося адкрыццё Мастацкай галерэі Героя Беларусі, народнага мастака Беларусі, ганаровага грамадзяніна горада Мінска Міхаіла Андрэевіча Савіцкага.

Галерэя размяшчаецца ў старадаўнім будынку Верхняга горада на пл. Свабоды, 15 – былой гарадской сядзібе XVIII стагоддзя з прыбудовай. У розныя часы ўладальнікамі сядзібы былі вядомыя мінчане. У канцы ХVIII стагоддзя дом належаў графу Міхаілу Пшаздзецкаму, у пачатку ХIХ стагоддзя - двараніну Андрэю Станкевічу, потым - мясцоваму ўрадніку, вядомаму ў свой час культурнаму дзеячу Юрыю Кабылінскаму.

Сядзіба Кабылінскага была месцам сустрэч творчай інтэлігенцыі горада, а сам гаспадар займаўся літаратурнай дзейнасцю і калекцыянаваннем. Прыватны збор Кабылінскага быў адкрыты для ўсіх жадаючых і, на думку даследчыкаў, стаў першым публічным музеем Мінска.